“Вайсковыя пахаванні Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў іх сучасным стане”.
(выклад з відэазапісу выступлення)
Уладзімір БАГДАНАЎ
журналіст, сябра апякунскай Рады музея і фонда “Крокі”
2014
год – год стагодзя пачатку Першай сусветнай вайны – першай глабальнай
гуманітарнай катастрофы. Беларусь прымала самы непасрэдны ўдзел у гэтай вайне і
тэрытарыальнымі разбурэннямі і дэмаграфічнымі стратамі. Два с палавой гады
фронт стабільна стаяў на тэрыторыі Беларусі. Ен працягнуўся на 400 км ад
Браслаўскіх азёр на поўначы да Палесся на поўдні. За гэтыя гады на Беларусі
былі пабудаваны сотні баявых узмацаванняў і іншых пабудоў, якія дайшлі да
нашага часу. І можна смела сцвярджаць, што ні адна вайна не пакінула столькі
матэрыальных слядоў на тэрыторыі Беларусі, колькі іх пакінула Першая сусветная
вайна. Гісторыя гэтай вайны напісана па ўсёй тэрыторыі Беларусі, напісана мовай акопаў, разбураных храмаў,
многія з якіх і зараз стаць руінамі, мовай могілак. І калі мы гэтую мову
навучымся разумець, то нам будзе прасцей зразумець гісторыю Першай сусветнай
вайны. На тэрыторыі Беларусі прайшло некалькі буйных вайсковых аперацый. Трэба
выдзеліць Свянцянскі прарыў і Смаргонскую абарону, якая працягвалася 800 дзён.
У 2015 годзе адзначалася стагоддзе гэтых аперацый. У 2016 годзе споўніцца сто гадоў
самых крывавых аперацый: вясной – Нарачскай, летам – Баранавіцкай
аперацыі. У названых аперацыях загінулі сотні тысячаў салдат з абоіх бакоў. І
тут узнікае такое пытанне: раз яны загінулі і засталіся на беларускай зямлі, то
дзе яны ляжаць? Трэба прызнаць, што за мінулае 20 стагоддзе большасць з гэтых
мясцовых пахаванняў была страчана. Але многія з іх уцалелі і дайшлі да нашага
часу. Некаторыя з іх адноўлены, за імі добры нагляд. Аднак некаторыя забыты і
знаходзяцца ў гаротным стане. Лічыцца, што на тэрыторыі Беларусі знаходяцца
каля 100 пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны. За 10 гадоў пашуковай справы
ў маім каталозе іх ужо 320. І гэта толькі тыя, на якіх я асабіста пабываў і
паглядзеў на іх. А ёсць значна больш. У мінулым годзе, калі я быў удзельнікам
краязнаўчых чытанняў у Баранавічах, ён здзівіўся, што ёсць сярод жыхароў горада
і раёна такія людзі, якія ведаюць сваіх землякоў- удзельнікаў Першай сусветнай
вайны і ведаюць, хто пахаваны ў магілах тых часоў на іх землях. Дзякуючы
Баранавіцкай сустрэчы Багданаў знайшоў новыя аб’екты з цікавай гісторыяй і
цікавай фактурай. Патэнцыял такіх сустрэч застаецца вельмі высокім. Як сцвяржае
Уладзімір Багданаў.
Тэрытарыальна
гэтыя 320 бацьковых пахаваннях размешчаны так:
Больш за ўсё – у
Гродзенскай вобласці – 124 (Смаргонскі раён – 46, Гродзенскі – 21, Ів’еўскі –
20 і гэтак далей).
У Брэсцкай вобласці – 81
пахаванне (Баранавіцкі раён – 16, Пінскі – 16 і гэтак далей).
У Мінскай вобласці – 64
месца (Мядзельскі раён - 18, Валожынскі раён - 18)
У Мінску – 1 пахаванне -
могілкі пад Старажоўскім рынкам, якія мясцовыя ўлады хацелі разбурыць.
Краязнаўцы адстаялі гэтае пахаванне і пабудаваны там мемарыал.
Віцебская вобласць – больш
за 40. 30 з іх у Паставах (усе пахаваныя там людзі загінулі ў адзін дзень - 21 сакавіка 1916
года ў ходзе Нарачскай аперацыі).
Што
тычыцца нацыянальнагу раскладу пахаваных на могілках у Беларусі, то ён такі:
ёсць могілкі, дзе пахаваны толькі расійскія солдаты. Іх каля 150. Нават на
агародзе у аднаго чалавека з Карэліцкага раёна стаіць помнік на могілках расійскіх салдат. Ёсць
таксама нямецкія і аўстра-венгерскія могілкі. Іх - 180. Ёсць і змешаныя
пахаванні (расійскія солдаты пахаваны разам з нямецкімі) - такія пахаванні
тычацца толькі Першай сусветнай вайны. На Беларусі іх налічана больш за 60. У
вёсцы Дзедкавічы Драгічынкага раёна на помніке над могілкамі каля царквы ёсць
такі надпіс: забіты на французскім фронте амерыканскі воін Зінаў жыў 22 гады, быў забіты ў 1917. Як амерыканец трапіў у
Беларусь?
Захаваліся
аб’екты Першай сусветнай вайны. Гэта – помнікі (іх 80), драўляныя крыжы, індывідуальныя надмагіллі,
пабудаваныя пад час акцыі Чырвонага Крыжа ў 20-30 гады 20 стагодзя. У СССР праца па захаванні памяці не вялась, помнікі
ставіліся толькі на вясковым узроўні. Першы помнік расійскім салдатам,
загінуўшым у часы Першай сусветнай вайны, з’явіўся у 1965 годзе на Палессі.
Там, калі аднаўлялі помнікі да 20-годзя Вялікай Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне,
хацелі выкінуць помнік Першай сусветнай. Але краязнаўцы папрасілі сахраніць яго
і паставіць над брацкай магілай. Там ён
і стаіць.
Сучасны
стан помнікаў такі: палова захараненняў Першай сусветнай вайны знаходзіцца ў
добрым стане, другая палова – пахаванні праблемныя. Больш за 30 могілак разрыты
тымі, хто штосьці каштоўнае шукае там.
Праца
па захаванню могілак вядзецца, дапамагаюць валанцёры. Цяжкасцей хапае. Але, як
сцвяржае Уладзімір Багданаў, нам не будзе вельмі сорамна, што мы нічога не
робім па ўшанаванню нашай гісторыі.
Выклад
напісала Сырыца Таццяна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий