среда, 5 октября 2016 г.

“Помнікі ахвярам Першай сусветнай вайны ў вёсцы Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён) – спробы грамадскасці па рэстаўрацыі гістарычнага месца”.

ыклад з відэазапісу выступлення)


Віктар СЫРЫЦА

старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны


У Вялікай Сваротве трэба аднавіць помнік ахвярам Першай сусветнай вайны. У арганізацыі ТБМ такі вопыт аднаўлення ўжо ёсць. У 2010 годзе ў вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна аднавілі помнік, пастаўлены ў 1992 годзе. Сябры ТБМ на лейцах паднялі 300-кілаграмовы помнік і паставілі яго на бетон. І вось стаіць помнік ужо 5 гадоў, людзі прыходзяць да яго, ускладаюць кветкі.
Ці зможам мы аднавіць помнік у В.Сваротве? Справа ў тым, што ўвогуле многія месцы могілак Першай сусветнай вайны занядбаны. Месцамі вядзецца паўторнае пахаванне сучасных нябошчыкаў, а астанкі воінаў вывозяць на дарогу. Актывісты ТБМ вырашылі з гэтым змагацца. Сырыца Вось фота могілак і помніка ахвярам Першай сусветнай вайны пад Русінамі (Літоўскі лес). Помнік аднавілі сучасныя жыхары Германіі, немцы. Яны зрабілі ўсё хораша і прыгожа.
Так трэба зрабіць і ў Вялікай Сваротве. На жаль, мясцовыя вандалы ўсё разбілі, разруйнавалі і расцягнулі. Трэба спяшацца, пакуль засталіся камні з былога помніка і іх не расцягнулі на гаспадарчыя патрэбы. Тым больш, што з гэтага помніка захавалася мемарыальная пліта з прозвішчамі і інфармацыяй аб пахаваных там і прызнаных героямі воінах, загінуўшых у 1917 годзе.
Да таго, у Сваротве знаходзіцца адзіная ў Беларусі і нават у Еўропе трохкутная царква. Яна занесена ў спіс помнікаў ЮНЭСКА. Таму аднаўленне помніка нямецкім героям, які стаіць каля самай дарогі – гэта справа гістарычнай памяці. Сябры Таварыства беларускай мовы звярталіся за дапамогай да раённых улад, прапануючы зрабіць справу па аднаўленню помніка разам з райвыканкамам (старшыня Хвацік). Быў напісаны ліст старшыні Пачапаўскага сельскага савета, у склад якога ўваходзіць В.Сваротва, з прапановай разам з ТБМ прыбраць гэтую тэрыторыю і ўсталяваць помнік. Старшыня сельсавета адгукнуўся і пагадзіўся працаваць сумесна з ТБМ. Звярталіся да Генеральнага консула Аўстрыі з прапановой наладзіць сувязі з арганізацыямі, якія займаюцца справай аднаўлення гістарычнай памяці свайго народа. Бо трэба знайсці карані тых, хто пахаваны на Баранавіцкай зямлі. Напісалі ў Галоўнае ўпраўленне па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў вайны. Саставілі цэлы спіс вёсак, где знойдзены невядомыя пахаванні на Баранавіцкай зямлі.  Знайшлі фірму ”Мемарыял сервіс граніт”, якая распрацавала макет помніка. Цэлых пяць месяцаў фірма рабіла гэты макет, цягнула час. І справа яшчэ не завершана. Зараз трэба зрабіць каштарыс – распісаць колькі ўсё будзе каштаваць. І потым звязацца з Аўстрыйскай амбасадай на конт выдзялення сродкаў. Вось які выгляд рэканструяванага помніка ў Вялікай Сваротве прапануе дызайнер фірмы “Мемарыял сервіс граніт”(фота  ).
Праца вядзецца – і гэта галоўнае.  Мы вельмі ўдзячны газеце “Інтэкс-прэс” за рэпартаж аб могілках часоў Першай сусветнай вайны ў вёсцы Вольна Баранавіцкага раёна. Галоўная мэта ўсёй гэтай справы – прыцягнуць увагу грамадскасці і дзяржаўных структур да гістарычнай памяці, да ўвекавечання памяці ахвяр войн.

Выклад напісала Сырыца Таццяна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий