У Баранавічах адбыліся краязнаўчыя чытанні да 100-годдзя пачатка Першай сусветнай вайны
![]() |
Віктар Сырыца, старшыня
Баранавіцкай Рады ТБМ
адчыняе
краязнаўчыя чытаньні. |
Віктар СЫРЫЦА
старшыня Баранавіцкай рады ТБМ
Усякая вайна між еўрапейцамі ёсць грамадзянская вайна.Віктор Гюго
2 жніўня 2014 года Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай
мовы, ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш», зладзіла краязнаўчыя
чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам Першай сусветнай вайны (1914-1918) і
становішчу Баранавіцкай зямлі ў ваенныя і паваенныя гады. Мерапрыемства
адбылося на сядзібе ТБМ па вул. Сасновая, 5, вёска Русіны, Баранавіцкі раён. Адчыніў
Баранвіцкія чытанні Віктар Сырыца.
Напачатку ўдзельнікі гістарычнага мерапрыемства праглядзелі
дакументальны фільм “Першая сусветная вайна. Баранавічы”.
Клірык Свята-Пакроўскага храма
пратадзьякан Андрэй
Гарбуноў. |
Клірык
Свята-Пакроўскага храма пратадзьякан Андрэй Гарбуноў распавёў пра стаўку Вярхоўнага
галоўнакамандуючага і дзейнасць праваслаўнай царквы ў Баранавічах у 1914-1915
гг.
Аўтар кнігі
“Забытая вайна” Ірына Дубейка
апавядала пра ўзбраенне, тактыку і асаблівасці баёў нямецкіх і рускіх войскаў
на Баранавіцкай зямлі, а таксама пра герояў
Першай сусветнай вайны.
Баранавіцкі
даследчык гісторыі, аўтар кнігі “Недазволенная памяць” Аляксандр Татаранка
адзначыў, што краязнаўцы Мікалай Падгайскі, Міхась Бернат, Аляксей Белы, Віктар
Сырыца выявілі 35 забытых пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайна, 21 з якіх
абследаваны і задакументаваны краязнаўцамі.
![]() |
Ірына Дубейка апавядае
пра сваю кнігу
“Забытая вайна”. |
![]() |
Аляксандр Татаранка,
аўтар кнігі
“Недазволенная памяць” |
Пра ахвяр газавай
атакі ў 1916 годзе ля вёскі Вольна (Баранавіцкі раён) расказваў мясцовы жыхар
Міхась Амялішка, бацька якога прымаў удзел у пахаваннях атручаных рускіх салдат у 1916
годзе. А Мікалай Падгайскі пазнаёміў удзельнікаў гістарычных чытанняў з
лёсам дома Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), які ўяўляе для нас, на думку
краязнаўцы, гісторыка-культурную каштоўнасць.
Кандыдат
гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў адзначыў неабходнасць вывучэння не толькі
рускіх, але і нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх архіваў, успаміны тагачасных
удзельнікаў падзей, каб аб’ектыўна вывучыць і ацаніць абставіны 100 гадовай
даўніны. Ён падараваў бібліятэцы сядзібы ТБМ кнігу “Беларусь у гады
Першай сусветнай вайны 1914-1918 Зборнік дакументаў”, выдадзеную Дэпартаментам
па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі, Нацыянальна-гістарычным
архівам Беларусі ў 2014 годзе.
![]() |
Мікалай Падгайскі прапануе
зрабіць дом Слізняў
гісторыка-культурнай
каштоўнасьцю. |
Урокі Першай
сусветнай вайны для беларускага народа падсумаваў даследчык гісторыі
Баранавіцкай зямлі Міхась Бернат. Спрэчкі аб выніках вайны для Беларусі
не сціхалі нават падчас кавы-паўзы, бо ўдзельнікі краязнаўча-гтстарычнай
дыскусіі працягвалі эмацыйна абмяркоўвалі падзеі вайны.
![]() |
Міхась Бернат, даследчык Баранавіцкага края. |
Усе ўдзельнікі
краязнаўчых чытанняў падтрымалі прапановы старшыні Баранавіцкай рады ТБМ
Віктара Сырыцы аб неабходнасці ліставання з мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі па
добраўпарадкаванню пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайны і наданні дому
Слізняў у Бартніках гісторыка-культурнай каштаўнасці. А гісторык з
Берасця Ігар Бараноўскі прапанаваў стварыць помнік беларускім уцекачам, якія
бязвінна сталі ахвярамі гэтай жудаснай вайны.
Наступныя чытанні
адбудуцца ў 2015 г. і будуць прысвечаныя 100-годдзю пачатку ваенных дзеянняў у
Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий