среда, 2 сентября 2015 г.

Станавіцеся летапісцамі, каб захаваць сваю гістарычную памяць


Міхась БЕРНАТ


Добра, калі ў места (горада) альбо вёскі, прадпрыемства ці калектыва ёсць свае летапісцы, якія фіксуюць падзеі, працэсы, здзяйсненні людзей. Чым больш будзе летапісцаў, тым больш будуць яскравымі, дакладнымі, дасведчанымі, аб’ектыўнымі, а ў выніку праўдзівымі, “справы даўно мінулых дзён”, якія павернуць людзям, здавалася б, назаўсёды страчаныя факты, імёны, даты, а прасцей гаворачы зафіксуюць у розных формах для наступных пакаленняў гістарычную памяць.

Гістарычная памяць, як і памяць чалавека, ёсць сканцэнтраваны досвед. Уявіце чалавека хворага на бяспамяцтва (амнэзію). Ён становіцца бездапаможным у жыцці. Перастае ведаць хто ён, што з ім адбывалася і адбылося, хто яго родзічы, хто ён па прафесіі. Так і народ становіцца бездапаможным у сваім гістарычным быцці, калі губляе сваю гістарычную памяць.

Бяспамяцтва выгадна другім, нячыстым, нясумленным людзям, якое выкарыстоўваюць у сваіх мякка гаворачы брудных мэтах. Каб не адбывалася гэтага трэба актывізаваць людзей на вяртанне памяці, праз развіццё краязнаўства.

Краязнаўства дае магчыамсць усебаковага вывучэння пэўнай тэрыторыі, вёскі, места, мястэчка, края, мясцовым насельніцтвам. Краязнаўства бывае комплекснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі і галіновае – гістарычнае, літаратурнае, этнаграфічнае, геаграфічнае, прыродазнаўчае… Краязнаўства займаецца аховай помнікаў гісторыі, культуры і прыроды Бацькаўшчыны.

Асноўныя метады – збіранне дакументаў, даследаванне ў архівах, бібліятэках, арганізацыя краязнаўчых гурткоў і нават мухзеяў. Краязнаўства мае выключна выхаваўчае значэнне, дае магчыамсць выконваць ролю “падручніка” для знаёмства з роднымі мясцінамі.

Краязнаўства за сваю вялікую і складаную гісторыю набыло пэўны досвед у тэорыі і практыцы, вядомых у мінулым, беларускіх краязнаўцаў. Беларускі краязнаўчы рух упершыню знайшоў сваё арганізацыйнае афармленне ў 1923 годзе ў рамках Каязнаўчай камісіі, а з 1924 года – Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК) у складзе інбелкульта, папярэдніка Беларускай Акадэміі Навук, дзе вынікі краязнаўчай работы аналізаваліся, сістэматызаваліся і выкарыстоўваліся ў навуковых працах.

У часы панавання вялікадзяржаўнага ідэалагізаванага таталітарызму краязнаўчы рух у Беларусі быў вынішчаны, яго часопіс “Наш край” быў зачынены. Пушчаныя ў рух жорны бяспамяцтва мэтанакіравана зніжалі і зніжаюць узровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.

Нам, сённяшняму пакаленню людзей, выпадае нялёгкая, але пачэсная задача адрадзіць гэтую галіну ведаў, сам краязнаўчы рух, які быў спынены. Урад накосіўся наўмысна, каб вынішчыць аснову, падмурак нацыянальнага патрыятызму. За гэты час паспелі забыцца формы і метады работы. І калі і існавала краязнаўства, толькі фармальна, бо падмянялася і падмяняецца адной формай – ваенна-патрыятычнай работай. Такая аднабаковасць прыносіць больш шкоды чым карысці.

Гісторыя і культура беларускага народа ад старажытнасці і да нашых дзён багатыя, але не да канца даследаваныя, яшчэ па-ранейшаму застаецца шмат “белых плям”, навуковых праблем.моладзь наша кепска ведае гісторыю, не знаёма з гісторыяй родных мясцін, дзе нарадзіліся. Гэта прыводзіць да вялікіх маральных і матэрыяльных страт. А гэта ў сваю чаргу вядзе да разбурэння духоўнай экалогіі і нацыянальнага нігілізму.

Узровень выкладання гісторыі ў беларускіх школах, тэхнікумах вучэльнях, ВНУ не адпавядае сучасным патрабаванням. Грамадазанўчы цыкл падручнікаў, дапаможнікаў далёкі ад жывога жыцця і праўды.

Школьнікі абсалютна не знаёмыя з разуменнем краязнаўства, не вывучаюць гісторыю роднага краю, не чуюць краязнаўчых экскурсій. Таму напісанне гісторыі гарадоў, вёсак, мястэчак... і зборы для гэтага дакументаў ілюстрацыйнага матэрыялу, усё гэта павінна стаць асновай краязнаўчай работы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий