ДРАГАБЫЛЬ
Даўніна, паніклы кавыль,
І шляхі на Усход і Поўнач.
У маленькім сяле Драгабыль
У кустоўі схаваўся помнік.
Не імкнецца сюды народ –
Не з другой вайны абеліск.
Лічбы тут “Шаснаццаты год”…
![]() |
| Занядбаныя могілкі ў Драгабылі, загінуўшых жаўнераў на Першай сусветнай вайне. |
Тут чаромха вясной цвіце,
І дзяўчаткі на сцежцы вузкай.
Ну а прозвішчы на пліце –
І нямецкіх салдат, і рускіх.
…Пастаіш сабе, паглядзіш, –
Падаешся тут недарэчным.
Тут даўно паламалі крыж,
І агонь не гарэў тут Вечны.
…Краскі спелыя, сенажаць,
Бацяны, што ўсталі з зарою.
Тут не ворагі ўжо ляжаць,
Хоць яны й не браты па зброі.
Лёсу горкаму ўсе скарыліся,
Пагадзіліся, памірыліся.
Жнівень, 2014

